CreateCulture Group і sekktor запускаюць «Праектар» — серыю афлайн- і анлайн-пітчынгаў для культурніцкіх дзеячаў і дзяячак, якія шукаюць новых партнёраў, пляцоўкі, членаў каманды і любую магчымую падтрымку. Фармат уяўляе сабой хуткія прэзентацыі праектных ідэй і іх абмеркаванне з адмыслова запрошанымі гледачамі. Асноўная матывацыя арганізатарак — стварыць утульную прастору для развіцця сувязяў паміж творчымі беларусамі, абмену кантактамі, парадамі і пошуку самых розных рэсурсаў. Да ўдзелу запрашаюцца як выступоўцы, гатовыя прадставiць сваю iдэю, так i патэнцыйныя партнеры i партнёркi, эксперты i эксперткi, i зацiкаўленая публiка.
— Зараз з’яўляецца ўсё больш важных і цікавых ініцытываў, праектаў, і такі фармат нам падаецца зручным, каб падтрымаць адно аднаго і трымаць у курсе справаў, — тлумачыць Надзея Ількевіч, сузаснавальніца CreateCulture Group. — Мы хочам праверыць фармат пітчынгаў афлайн ў Вільні, каб на падставе гэтага досведу запусціць рух-франшызу такіх мерапрыемстваў у розных гарадах.
— Для тых, хто хоча бачыць і падтрымліваць сувязі ў беларускай культурніцкай супольнасці безадносна геаграфіі, мы прапануем анлайн-пітчынгі, — кажа Кацярына Раманчык, каардынатарка медыяпраекта sekktor. — Мы пачнем з праектаў, якія плануюцца да рэалізацыі ў Польшчы, аднак далей не будзем абмяжоўвацца адной краінай.
Паралельная задача такіх мерапрыемстваў — узмацніць навыкі хуткай прэзентацыі свайго праекта.
Дзякуючы наяўнасці прызавога фонду, на першых 4-х пітчынгах лепшыя пітчы змогуць атрымаць 150 еўра на развіццё праекта.
Першы афлайн-пітчынг адбудзецца ў Вільні 10 сакавіка а 19-ай у прасторы CreateCulture Space. На мерапрыемстве можна будзе прадставіць культурніцкія праекты на любыя тэмы.
Мовы: беларуская, расейская.
Анлайн-версіі пітчынгаў арганізуюцца праектам sekktor i будуць факусавацца на асобных сферах дзейнасці, а таксама на лакалізацыі партнёраў, якія шукаюцца. Такім чынам, першыя тры анлайн-пітчынгі будуць арыентавацца на беларускія ініцыятывы на тэрыторыі Польшчы. Адпаведна, выступоўцам трэба быць гатовымі прадставіць свае ідэі па-ангельску ці па-польску.
Расклад бліжэйшых пітчынгаў «Праектара» анлайн:
— 10 сакавіка: «Перфарматыўныя праекты» 15:00 СЕТ
— 17 сакавіка: «Сучаснае мастацтва. Экспазіцыйныя праекты» 15:00 СЕТ
— 24 сакавіка: «Літаратурныя праекты» 15:00 СЕТ.
Каб прадставіць свой праект, неабходна:
— Запоўніць на сайце форму заяўкі разам са стартавай прэзентацыяй сваёй ідэі.
— Атрымаць пацверджанне арганізатарамі.
— Дапрацаваць сваю прэзентацыю пры падтрымцы арганізатарак.
— Патрэніравацца на рэпетыцыі пітчынгу, якая адбудзецца за 2 дні да выступу.
Дэдлайн рэгістрацыі на афлайн і анлайн «Праектар»: 5 сакавіка 23:59 CET.
Падрабязней на сайце: praektar.com
Задаць пытанне арганізатаркам можна праз email: