Культурнае таварыства TYBEL і Беларускі культурны цэнтр і музей у Гайнаўцы сардэчна запрашаюць 22 жніўня на адкрыццё выставы 7-га пленэра жывапісу і скульптуры “Мая малая радзіма”.

Пленэр праходзіў у траўні-чэрвені 2025 года на Музейнай плошчы і ў навакольных лясных мястэчках. У пленэры прынялі ўдзел мастакі Вольга Буйко, Радаслаў Маціевіч, Міраслаў Здрайкоўскі, Яраслаў Жукоўскі, а таксама скульптары Ежы Івацык і Марэк Сапёлка.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў пятніцу, 22 жніўня 2025 г., а 17:00 у Беларускім культурным цэнтры і музеі ў Гайнаўцы, вуліца 3 Мая, 42. Спонсарамі падзеяў з’яўляюццв Бельск-Падляскі кааператыўны банк, Гайнаўскі павет. Гэты праект таксама суфінансуецца Міністрам унутраных спраў і адміністрацыі і Гайнаўскім паветам.
