02.09: У Франкфурце-на-Майне будзе абмяркоўвацца магчымасць усталявання памятнай шыльды Васілю Быкаву

Источник: svaboda.org

Беларуская супольнасць у Германіі RAZAM e.V. ініцыявала абмеркаванне магчымасці ўсталявання памятнай шыльды Васілю Быкаву ў Франкфурце-на-Майне.

У 2001-2002 гадах беларускі пісьменнік жыў і працаваў у выгнанні ў нямецкім горадзе.

2 верасня ў Франкфурце-на-Майне адбудзецца адкрытае пасяджэнне мясцовай рады, дзе прадстаўнікі згуртавання RAZAM e.V. Яўгенія Гукава і Алесь Маісеенка распавядуць пра дзейнасць і творчасць аўтара «Знака бяды», «Сотнікава», «Абеліска», «Доўгай дарогі дадому» і іншых твораў.

RAZAM e.V. запрашае падтрымаць ініцыятыву і наведаць пасяджэнне, каб падкрэсліць значнасць ушанавання памяці беларускага творцы і грамадзяніна.

Па выніках абмеркавання будзе вынесена і рашэнне мясцовай рады.

Час і месца сустрэчы: 2 верасня, 19.15, Stadtbücherei, Hasengasse 4, Frankfurt am Main.

reform.news