12-13.09: Падтрымай сваіх! Каманда БАЖ зноў прыме ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным чэмпіянаце ў Друскеніках

Друскенікі, 14 верасня 2024 года. Фота: БАЖ

Футбольная каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў атрымала запрашэнне на юбілейны, 20-ты журналісцкі футбольны турнір у Друскеніках, які сёлета пройдзе ў фармаце еўрапейскага чэмпіянату на палях новага спартовага комплексу Druskininkai.

Турнір у Друскеніках, які ладзяць Літоўская федэрацыя спартыўных журналістаў і Літоўская футбольная федэрацыя, скіраваны на ўзмацненне таварыства журналістаў з роўных краін, што асабліва цэніць беларуская каманда.

А ў 2021 годзе ўсе каманды-удзельніцы турніру прымалі ўдзел у акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі.

За апошнія дваццаць гадоў удзел у турніры бралі каманды журналістаў з Літвы, Германіі, Шатландыі, Даніі, Венгрыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана і іншых.

Сёлета ў турніры прымуць удзел 14 каманд, якія будуць гуляць ужо двухтаймавыя матчы, а сам турнір пашыраны да двух дзён: 12 верасня і 13 верасня.

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае суайчыннікаў і суайчынніц у Літве падтрымаць нас на трыбунах, а таксама далучыцца да добрага настрою і журналісцкай салідарнасці.

Спартовы комплекс Druskininkai, Друскенікі, Літва.

Уваход на матчы турніру вольны:

12 верасня з 11:00 да 17:00 — групавы этап,

13 верасня з 11:00 —плэй-офф.

baj.media