
Андрэй Хадановіч запрашае на пятую лекцыю з цыклу “Доўгая дарога дадому” — гэтым разам пра паэтку і дысідэнтку Ларысу Геніюш.
🎥 Будзе жывая трансляцыя імпрэзы
Пра што пагаворым:
🔺 Ці былі ў Беларусі сапраўдныя дысідэнты?
🔺 Як фармавалася асоба і паэтыка беларускай аўтаркі?
🔺 “Кампрамат” спецслужбаў: ці падпісвала Геніюш зварот да Гітлера?
🔺 Як чэшскую грамадзянку выдалі саветам і што адбывалася ў ГУЛАГу?
🔺 Чаму незалежнай паэтцы так цяжка было друкавацца ў СССР?
🔺 Хто баіцца Ларысы Геніюш і каму замінаў яе помнік у Зэльве?
📅 Дата: 16 верасня
🕕 Час: 18:00 (PL)
📍 Месца: Уроцлаў, клуб Proza (Przejście garncarskie, 2)
🎟 Уваход вольны
🗣 Лекцыя па-беларуску з паралельным перакладам на польскую (Юрась Ліхтаровіч)
Прыходзьце асабіста або далучайцеся анлайн:
👉 https://fb.me/e/2Dg8ip9oU
