Цэнтр новых ідэй запускае Акадэмію новай беларускай дыпламатыі. Гэта адукацыйны курс пра знешнюю палітыку Беларусі

Мэты навучальнай праграмы — даць разуменне ўмоваў фармавання і цяперашняга стану знешняй палітыкі Беларусі і развіць навыкі неабходныя для самастойнага прасоўвання беларускай павесткі ў міжнародным асяроддзі.

Чакаюць у Акадэміі маладых лідараў і лідарак ад 18 да 35 гадоў, якія цікавяцца знешняй палітыкай і займаюцца грамадскай/журналісцкай дзейнасцю.

Праграма будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве).

Адукацыйны курс стартуе 21-га сакавіка і завяршаецца 11 траўня. Дэдлайн падачы заяўкі — 17 сакавіка.

Запоўніць заяўку можна тут.

budzma.org