11 верасня былі вызвалены 52 палітвязні. На дыпламатычных машынах іх вывезлі ў Вільню. Толькі Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь — выбіў дзверы аўто, каб застацца на радзіме. Астатніх са слязьмі і воклічам «Жыве Беларусь!» сустракалі ў Вільні каля амерыканскай амбасады.







