Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог

11 верасня Міколу Статкевіча разам з іншымі палітвязнямі вывезлі на мяжу з Літвой. Але ён не пагадзіўся на дэпартацыю, выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе між Беларуссю і Літвою.

69-гадовы экс-кандыдат у прэзідэнты быў арыштаваны яшчэ да выбараў 2020 года. Яго 2 гады і 7 месяцаў трымалі ў рэжыме інкамунікада ў турме Глыбокага, ад яго не было ні слова, ні вестачкі.

Лукашэнкаўцы распачалі інфармацыйную спецаперацыю, сцвярджаючы, што ён у Літве. Аднак літоўская памежная служба зафіксавала, што Статкевіч вярнуўся ў Беларусь.

nashaniva.com