20.09: У Вільні «Вольныя купалаўцы» даюць спектакль «Экстрэмісты»

За каментар, за лайк, за ўзняты сцяг!

20 верасня ў Вільні адбудзецца спектакль «Экстрэмісты».

«Гэты спектакль пра людзей, якія аднойчы выйшлі на вуліцы, узброеныя барабанамі, гітарамі і бубнамі, махалі сцягамі і спявалі пра перамены, што ніяк не адбудуцца. За гэта на сваёй радзіме яны былі абвешчаны ЭКСТРЭМІСТАМІ.

За тое, што чыталі забароненыя навіны!

За тое, што выходзілі на вуліцу ў нядзелю!

За тое, што не хацелі вайны з суседняй краінай!

Песня была іх супрацівам.

Музыка стала іх злачынствам.

У ролях: Зоя Белахвосцік, Кацярына Яворская, Аляксандр Зелянко, Сяргей Чуб. У спектаклі прагучыць музыка групы Irdorath.

Спектакль адбудзецца на тэатральнай сцэне ў Доме польскай культуры (вул. Наўгардука, 76)

Квіткі

nashaniva.com