Алесь Міхалевіч: “Гэта не дэпартацыя, а прымусовае выдварэнне”

Паказаць, што дакладна чалавек у Беларусь ужо не вернецца. Якія юрыдычныя аспекты вызвалення беларускіх палітвязняў у рамках дамоўленасцяў з ЗША? Нагадаем, 11 верасня вызвалілі 52 палітвязні з турмаў Беларусі, сярод іх — 38 грамадзян Беларусі. Іх прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву. Палітык Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь. 

Гэта не дэпартацыя, прымусовае выдварэнне, падкрэслівае адвакат, сябра чэшскай калегіі адвакатаў Алесь Міхалевіч:

– Сваіх грамадзян дэпартаваць немагчыма, юрыдычна тут працэс дэпартацыі ніяк нельга ўключыць. Гэта якраз, я думаю, што адбылося з тымі замежнымі грамадзянамі, якіх вызвалілі. З імі якраз з вялікай доляй верагоднасці дэпартацыя была аформлена. Але што датычыць грамадзян Беларусі, гэта было проста прымусовае прымяненне сілы з давозам да мяжы і выкідваннем з краіны.

Зразумелая логіка рэжыму, пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі, без беларускага пашпарту такому палітвязню не магчыма вярнуцца. Для гэта іх і вывозяць з краіны, працягвае Алесь Міхалевіч.

– Яны баяцца падвышэння градусу ў грамадстве, баяцца таго, што гэта нейкім чынам можа спрацаваць на іншых, што тая старонка, якую яны даўно спрабуюць перагарнуць, якая ў іх не перагортваецца, я маю на ўвазе працэсы 2020 года, то гэта ўсё можа паўтарыцца. А для Лукашэнкі і яго людзей гэта ўсё з’яўляецца ў нейкім сэнсе страшным сном.

Зараз вызваленыя палітвязні ў працэсе атрымання часовых дакументаў у Літве. Многім патрэбная рэабілітацыя, псіхалагічная і медычная дапамога.

racyja.com