
Віталь Рыжкоў выпраўляецца ў еўрапейскі тур са сваім монаспектаклем “Прэзентацыя”. Вільня (02/10), Коўна (04/10) і Клайпеда (06/10) — першыя гарады на мапе яго падарожжа.
Чаму нельга прапусціць гэты вечар?
У свеце, дзе нават вершы пішуць нейрасеткі, асаблівую каштоўнасць набывае жывая і сапраўдная паэзія, створаная чалавекам. Віталь сфармаваў уласны пазнавальны стыль, а зараз ён абгарнуў яго ў своеасаблівы “паэтычны стэндап”. Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоў, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур’ёзнае.
За сваю творчасць Віталь Рыжкоў атрымаў шэраг прэстыжных літаратурных узнагарод і лічыцца адным з вядучых галасоў свайго пакалення. Ягоныя вершы ў сваёй творчасці выкарыстоўваюць такія знакамітыя артысты як Зміцер Вайцюшкевіч, Lear, Nizkiz і Dziecuki. Паэт мае ўласны музычны рэп-праект ANGST, удзельнік рэп-гурта Belaroots.
Прыходзьце самі, бярыце з сабой сяброў, і зрабіце гэты вечар незвычайнай нагодай пабачыць, як жыццё стварае паэзію!
🗓2 кастрычніка 19:30 – 21:30
📍Paviljonas, Vilnius
