07.10: Лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу «Доўгая дарога дадому» ва Ўроцлаве

Шостая, і разам з тым апошняя лекцыя Андрэя Хадановіча будзе прысвечаная сучаснай беларускай паэзіі. Яе героямі стануць, між іншымі, Уладзімір Арлоў, Вальжына Морт, Марыя Мартысевіч, Юля Цімафеева і Уладзімір Някляеў — папярэдні рэзідэнт Уроцлава.

Цыкл сустрэч «Доўгая дарога дадому» мы завершым размовай пра стан сённяшняй паэзіі ў Беларусі.
🌍 Час: 7 кастрычніка (аўторак), 18.00
🌍 Месца: клуб Proza, Przejście Garncarskie 2
Уваход вольны

«Доўгая дарога дадому» — гэта серыя лекцый паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, прысвечаная беларускай літаратуры. Ён знаходзіцца ў сталіцы Ніжняй Сілезіі як рэзідэнт Уроцлаўскага Дома Літаратуры ў межах Міжнароднай Сеткі Гарадоў Прытулку ICORN. Лектар распавядае пра перакладчыкаў, пісьменнікаў і рэдактараў, якія на працягу стагоддзяў стваралі канон усходнееўрапейскай літаратуры. За пераклад серыі лекцый на польскую мову адказвае Юрась Ліхтаровіч, журналіст Беларускай Рэдакцыі Польскага Радыё для Замежжа.

🌍 Пра лектара:
Андрэй Хадановіч — аўтар 11 паэтычных тамоў і кнігі з вершамі для дзяцей. У Польшчы выйшлі яго зборнікі «Święta nowego rocku» і «Zabawy fantomowe». Перакладзены на 12 моў. Перакладае літаратуру на беларускую з польскай, французскай, украінскай, англійскай і рускай моў. З’яўляецца сябрам Саюза Беларусіх Пісьменнікаў, а таксама Беларускага PEN Club’а, дзе ў 2008–2017 гадах займаў пасаду старшыні. Шматкроць узнагароджаны: за пераклады польскай літаратуры атрымаў Медаль «Zasłużony Kulturze Gloria Artis» і Прэмію Польскага PEN Club’а. Таксама стаў лаўрэатам Прэміі імя Карласа Шэрмана за пераклад паэзіі Шарля Бадлера на беларускую мову, Прэміі імя Наталлі Арсенневай за том «Школа травы» і Прэміі Рэспублікі Польша імя Ежы Гедройця. Выконваў абавязкі журы Міжнароднай Капітулы Прэміі імя Віславы Шымборскай (2016–2021). З 2025 года — старшыня журы Літаратурнай Прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы Цэнтра Мерошаўскага ў межах III Адкрытага Конкурсу.