Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк»

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі.

Мова твораў – беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.

Узроставы цэнз конкурсу – 35 гадоў.

Дасылайце тэксты ў фармаце .docx(.doc) на адрас: konkurs.maladniak@gmail.com з пазнакай «Конкурс» і кароткай інфармацыяй пра сябе.

Аб’ём тэкстаў не павінен перавышаць 15 старонак 14-м кеглем.

Дэдлайн – 1 кастрычніка 2023 г.

Падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў лістападзе 2023 года.

reform.by