«Будзьма!» святкуе Дзень народзінаў

1 кастрычніка 2008 года паўстала Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Кампанія абвясціла сваёй мэтай паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Праз гады гэтая мэта не змянілася. Мы па-ранейшаму працуем, каб несці беларушчыну і рабіць беларускае бачным.

Да Дня народзінаў мы падрыхтавалі святочныя паштоўкі, якімі вы можаце віншаваць сваіх блізкіх. 

Спампоўвайце і дзяліцеся з роднымі і сябрамі!

Таксамы да Дня народзінаў мы падрыхтавалі падборку самых цікавых і карысных праектаў ад грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!», каб злавіць настальгію. Або адкрыць для сябе нешта новае.

1. Анімацыйны фільм «Гісторыя за 5 хвілін» 

Фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён, з чэшскімі і польскімі субтытрамі.

2. Праект «Тузін Перазагрузка» 

Гэта супольны праект інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!», у якім айчынныя і замежныя выканаўцы розных стыляў, перазапісалі адзін са сваіх хітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафесійным перакладчыкам. Сэнс у наданні песні другога жыцця, фактычна стварэнне новага хіта.

3. «Трызуб і Пагоня»

Кацярына Ваданосава распавядае пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў, а таксама пра самыя важныя, часам спрэчныя старонкі ўласна беларускай гісторыі. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў.

4. «Смаленне вепрука» 

Факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары. Вядучая — Наста Суханосік.

5. «Сармат»

Відэапраект пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.

6. «Хрусь і папалам» 

Відэапраект, у якім блогер Валера Руселік і Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй) ламаюць нацыянальныя стэрэатыпы пра беларусаў, абапіраючыся на канкрэтныя факты, хто мы і адкуль.

7. Гатуем разам з «Будзьма» 

Кулінарны праект: гатуем смакоцці і цешым душы блізкіх. Рэцэпты традыцыйных і аўтэнтычных страў беларускай кухні.

8. Дзіцячы ютуб-канал «Будзьма дзецям»

Гэта пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны канал для дзяцей і іх бацькоў. Тут знойдзеце цікавыя адукацыйныя праграмы, аўдыяказкі, цікавосткі з гісторыі нашай Радзімы.

9.  Тэлеграм-бот афіша «Будзьма разам!»

Дапамагае сачыць за беларускімі мерапрыемствамі ў сваім горадзе і па ўсім свеце. Калі яшчэ е падпісаныя, абавязкова падпішыцеся!

10. Паштоўкі ад «Будзьмы»

Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі!» падрыхтаваў паштоўкі па-беларуску на розныя святы. На кожнай паштоўцы – свая беларуская адметнасць, свая нагода для гонару! Захоўвайце сабе і дасылайце родным, знаёмым і сябрам!

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

budzma.org