17 сакавіка арт-рэзідэнцыя «Дом Творцаў» (Варшава) запрашае на адкрыццё выставы карцін рэпрэсаваных беларускіх мастакоў.
Выстава «Вітанкі з Беларусі» — гэта жыццёвы погляд і рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі, вернісаж твораў мастацтва, створаных у перыяд з 2020-2023 г.
Усе мастакі былі рэпрэсаваныя, вымушана пакінулі краіну, a большасць з іх адбылі турэмны тэрмін.
На выставе будуць прадстаўлены: працы розных стыляў і жанраў, відэа — арт, карціны на адзенні, перфарматыўныя карціны, інсталяцыі, турэмныя малюнкі.
У гэты вечар адбудзецца аўкцыён-продаж некаторых карцін, сабраныя сродкі з якога пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных мастакоў і арт-рэзідэнцыі «Дом Творцаў »
Час адкрыцця выставы: 19:00.