
Fem. Cultural Network запрашае пачынаючых аўтарак* з Беларусі і Украіны з досведам вымушанай міграцыі на літаратурную рэзідэнцыю ў Нямеччыне.
Для ўдзелу ў рэзідэнцыі не патрабуецца наяўнасць апублікаваных тэкстаў. Падаць заяўку можна да 20.10. 2025.
Праграма складаецца з дзвюх частак:
- Лабараторыя пісьма / анлайн (лістапад 2025)
5 сустрэч на выходных або ўвечары.
Ментаркі лабараторыі — вядомыя аўтаркі з Беларусі і Украіны: Вольга Гапеева, Алена Казлова, Юля Цімафеева, Ія Ківа, Наталка Сняданка, Ірына Шувалава, Оксана Шчур. - Рэзідэнцыя ў Нямеччыне, рэгіён Балтыйскага мора (6 дзён, снежань 2025)
Удзел бескаштоўны, кампенсацыя выдаткаў на праезд (да 150 €) і ганарар за фінальны тэкст (250 €).
Тэксты будуць перакладзены на нямецкую мову і надрукаваны ў зборніку.
Працоўныя мовы: беларуская і ўкраінская.
Колькасць месцаў: 10.
Умовы: наяўнасць шэнгенскай візы або права знаходжання на тэрыторыі Еўра Звязу/Нямеччыны.
Падаць заяўку:
https://forms.gle/AzzS6cJY9BG4HA3g7
Вынікі адбору — да 27.10.2025
