Другога лістапада ў Варшаве адбудзецца фэст, прысвечаны Дзядам, – не толькі традыцыйнаму дню памяці памерлых, але і твору Міцкевіча.

Пра свята распавядае адна з арганізатарак Ганна Аляксандрава:
– Гэта будзе не проста імпрэза, гэта будзе фестываль, канцэрт, крыху тэатральнай пастановы па «Дзядах» Міцкевіча. І гэта будзе такі аб’яднаны творчы вечар палякаў і беларусаў.
Па словах Ганны, на свяце можна будзе пачуць беларускія спевы:
– Гэта будуць традыцыйныя спевы – і беларускія, і польскія. Польскія – гэта падляшскія, той зямлі, якая нас яднае, менавіта беларусаў і палякаў. Будзе інструментальная музыка на дудзе, і затым – галоўная зорачка канцэрту – гэта будзе метал-фолк гурт «Зніч».
Імпрэза распачнецца 2 лістапада ў клубе Voodoo а 18-й гадзіне. На месцы таксама можна будзе набыць мерч беларускіх незалежных вытворцаў.


racyja.com,
фота з архіву Ганны Аляксандравай
