
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал «Будзьма дзецям» з беларускамоўнымі дзіцячымі казкамі. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Пружанскага раёна 29 кастрычніка.
На канале апублікаваныя:
- 5 частак беларускамоўнага лялечнага відэаспектаклю «Прыгоды мышак»;
- аўдыяказкі пра Пэтсана і Фіндуса па-беларуску;
- аўдыёкніга для дзяцей і дарослых пра Біла з Болаю
- чытанка для маленькіх па-беларуску ў 2-х частках
Акрамя таго, у «экстрэмісцкі спіс» унесены TikTok-старонка «Budzma_razam», старонка ў «Аднакласніках» «Будзьма Беларусамі! Budzma Belarusami!», а таксама старонка «Budzma» на платформе данатаў «Ko-fi».
