01.11: Дзяды ў Беластоку

1 лістапада, аб 11-й раніцы на Усіхсвяцкіх могілках у Беластоку (вул. Высоцкага, 1) адбудзецца традыцыйнае ўшанаванне продкаў — Дзяды. Акцыя памяці арганізавана Ініцыятывай па ахове магіл беларусаў.

Як расказаў прадстаўнік ініцыятывы, краязнаўца Аляксей Трубкін, у праграме — агляд магіл вядомых і малавядомых беларусаў, а таксама наведванне месцаў пахаванняў, якія сёлета ўдалося захаваць дзякуючы супольным намаганням валанцёраў і ахвяраванням:

– Можна будзе наведаць магілы, якія былі выратаваныя, збіраліся сродкі на іх утрыманне. Гэта пахаванні беларусаў, якія зрабілі вялікі ўнёсак у беларускую справу. Даведацца, што гэта за асобы, дзе яны пахаваныя, можна будзе як раз падчас гэтай экскурсіі. Запрашаю ўсіх. Гэта добрая нагода адзначыць беларускія Дзяды. На жаль, не ўсе па тых ці іншых прычынах могуць наведаць пахаванні сваіх родных і блізкіх.

Арганізатары запрашаюць усіх, хто хоча ўшанаваць памяць продкаў і просяць прыносіць кветкі і знічы. Сустрэча аб 11-й, ля ўваходу на Усіхсвяцкія могілкі (вул. Высоцкага, 1).

racyja.com