18.11: Alliance4Europe запрашае на анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы

Ініцыятыва Alliance4Europe арганізуе практычны анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы, прысвечаны сучасным пагрозам і сродкам абароны асабістых дадзеных ва ўмовах імклівага развіцця штучнага інтэлекту. Асноўная мэта трэнінгу — падвысіць ровень ведаў і практычных навыкаў, асабліва для беларусаў, якія падтрымліваюць сувязі з роднымі ў Беларусі.

Кажа трэнер, эксперт з больш як 20-гадовым досведам у сферы інфармацыйных тэхналогій і кібербяспекі Мікалай Кванталіані:

– Вельмі часта чуем навіны, што беларус прыехаў дамоў з замежжа на тыдзень, але застаўся на некалькі гадоў. На тэлефонах беларусаў знаходзіцца інфармацыя, якая іх кампраметуе – падпіскі на розныя сацыяльныя сеткі, якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў Беларусі, гэта выкарыстанне тэлеграму. Мы паспрабуем распавесці пра розныя рэчы, якія патрэбна ўлічваць, калі мы вырашылі з’ездзіць да бабулі ў Беларусь.

Па словах Мікалая Кванталіані, асобны блок трэнінга будзе прысвечаны рызыкам для студэнтаў і выпускнікоў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), які ў Беларусі прапануецца прызнаць «экстрэмісцкай арганізацыяй».

Рэгістрацыя тут: Практычны анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы

racyja.com