
Пераможца сёлетняй Прэміі імя Ежы Гедройця — за найлепшую беларускую кнігу 2024 году — Сяргей Дубавец прадставіць і падпіша сваю кнігу „Занзібар. Сталеньне маладой душы“ і адкажа на вашы пытаньні.
Запрашаем у Беларускі дом (Vilniaus 20) у нядзелю, 23 лістапада а 16.00. Уваход вольны.
P.S. Магчымасьць набыць іншыя выданьні Сяргея Дубаўца:
„Русская книга“ (па-расейску, 3-е выданьне, толькі з друкарні);
„Стагодзьдзе НН“ (зборнік найлепшых эсэ);
„Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі ХХ ст.“;
Тацяна Сапач. Гаспадыня восеньскага дому
(Увага! Толькі на гэтай сустрэчы ўсе кнігі за 10 эўра)
