Збор на калядныя падарункі для дзяцей беларускіх ветэранаў-добраахвотнікаў

Набліжаюцца Каляды і Новы год – час, калі хочацца цяпла, надзеі і маленькіх дзівосаў. І мы хочам падзяліць гэтае цяпло з тымі, каму цяпер асабліва патрэбная падтрымка.

Усяго ў Літве сёння 10 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, чые таты – беларускія ветэраны – адстойвалі свабоду і жыцьцё людзей.

Мы не называем імёнаў з меркаваньняў бясьпекі, але ведаем пра іх мары і пра тое, як важна ім адчуць, што яны не адны.

Яны не могуць вярнуцца дадому, часта расстаюцца з сябрамі, звыклым асяродьдзем, а ў сем’ях нямала напружаньня і нявызначанасьці.

🎁 Збор на калядныя падарункі мы робім ужо не першы год. Пачаў гэтую цёплую ініцыятыву Аляксандр “Сашко” Царук (1968-2024), і мы далучыліся да яго – з таго часу штогод разам робім святы для дзяцей больш светлымі і жывымі.

Кожны ваш унёсак – гэта не проста падарунак.
Гэта клопат, годнасьць і пачуцьцё супольнасьці, якое падтрымлівае нават у самыя цяжкія часы.

💚 Далучыцца да збору можна тут:

💰 Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

💳 Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama (Roskvit — dovanos vaikams)

Дзякуй кожнаму, хто далучаецца.
Разам мы падорым дзецям свята🤗.

VšĮ “Roskvit”/ Росквіт