Віктар Сямашка: зняць сябе з крыжа — адвечная нацыянальная ідэя беларусаў

Віктар Сямашка / Еўрарадыё

Музыка, паэт, радыёжурналіст, удзельнік гуртоў “Кузьнец і Сяманя”, “Князь Мышкін”, “Нагуаль”, Mouches A L’Orange, “Балцкі Субстрат” ды іншых Віктар Сямашка разважае пра тое, як натуральнасць звязаная з беларускасцю, калі і хто ўкрыжаваў беларусаў і чаму нас мусіць навучыць эміграцыя.

Такое адчуванне, што беларускі народ ужо не першае стагоддзе, як той Хрыстос — укрыжаваны і вісіць на сваім крыжы лёсу і пакут. Што адметна, беларусы ўжо нібыта і прынялі гэты свой стан укрыжаванага пакутніка. Гэта добра прасочваецца і праз гісторыю нашага народа, і праз фальклор ды літаратуру. Але мы мусім зразумець, што гэта не найлепшы выбар, і нарэшце мы павінны зняць сябе з крыжа і рушыць далей свабоднымі, перакананы Віктар Сямашка.

Пра тое, як натуральнасць звязаная з беларускасцю, калі і хто ўкрыжаваў беларусаў і чаму нас мусіць навучыць эміграцыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віктарам Сямашкам.

euroradio.fm