19 сакавіка – беларусаў Варшавы запрашаюць на сямейнае свята «Агу, Вясна!»

19 сакавіка ў Варшаве адбудзецца сямейная інтэрактыўная праграма «Агу, Вясна!».

Сустрэць вясну разам запрашаюць вядомы фалькларыст Сяржук Доўгушаў і музыка Андрэй Еўдакімаў.

Спецыяльныя госці — дзявочы гурт Hajouki.

«Гэта будзе сапраўднае свята для вас і вашых дзяцей,» — абяцаюць арганізатары.

У праграме:

— канцэрт

— майстар-клас па вырабу веснавых птушак

— веснавыя гульні і забавы

— абрад «Гукання Вясны»

— карагоды, супольныя спевы і рознае іншае

Рэгіструйцеся бясплатна на eventbrite.com, квіткі-данаты на ўваходзе.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Падзея ў Фэйсбуку.

budzma.org