15.12: Сустрэча, прысвечаная кнізе „Руіны Беларусі“ ў Беластоку

15 снежня ў Беластоку адбудзецца сустрэча, прысвечаная кнізе „Руіны Беларусі“.

У кнізе змешчаны фатаграфіі разбураных помнікаў архітэктуры, што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў, у тым ліку са збораў Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку (сувыдаўца кнігі). Тэкст прадстаўлены на трох мовах: англійскай, беларускай і польскай.

У сустрэчы возьмуць удзел:

  • Леся Пчолка – дырэктарка архіва VEHA, аўтарка канцэпцыі, куратарка праекта, фотарэдактарка;
  • Ася Хмыз – адказная за каталагізацыю архіва VEHA і апісанні помнікаў архітэктуры ў “Руінах Беларусі”;
  • Уладзімір Грамовіч – мастак, аўтар уступнага эсэ да “Руінаў Беларусі”;
  • Анатоль Вап – дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку;
  • Ілона Карпюк – намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку

VEHA — незалежны беларускі лічбавы архіў, які працуе з 2017 года, спалучаючы мастацкую і даследчую дзейнасць. Канцэнтруючыся на тэматыцы штодзённасці, ён служыць платформай для збору і аналізу архіўных фотаздымкаў і візуальнай гісторыі Беларусі. З 2021 года архіў VEHA працуе ў выгнанні, але застаецца найбуйнейшай крыніцай беларускай фатаграфіі XX стагоддзя, даступнай анлайн. Кніга “Руіны Беларусі” з’яўляецца пятым выданнем архіва і апісвае лёсы архітэктурнай спадчыны, знішчанай праз войны, нядбайнасць і рэпрэсіўную палітыку дзяржавы. На яе старонкі трапілі замкі, касцёлы, цэрквы, сінагогі, мячэці і ратушы — будынкі разбураныя, выратаваныя альбо страчаныя назаўсёды. Выбіраючы матэрыялы, аўтары імкнуліся не толькі захаваць вобраз руін, але і паказаць прысутнасць людзей побач з імі. Выданне ёсць запрашэннем у падарожжа, падчас якога можна пабачыць, як знішчэнне стала адной з рыс беларускай культуры.

15.12.2025 (панядзелак), 17:00
Galeria Arsenał у Беластоку
Ul. Adama Mickiewicza 2, 15-222 Беласток
Уваход вольны

Мовы падзеі: беларуская, польская.

Анлайн-трансляцыя мерапрыемства будзе даступная на старонках у FB: /GaleriaArsenal,
/centrumkulturybialoruskiej, /archive.veha i /pradmova