Атрымліваць карысныя веды і ўменні, быць у цёплай кампаніі сваіх людзей, адчуваць сябе патрэбнымі і прыносіць карысць іншым людзям. Запрашаем сталых беларусаў ва ўзросце 55+ з Беластока, Варшавы, Гданьска і Уроцлава ва Універсітэт Залатога Веку!

Тут вы зможаце наведваць разнастайныя тэматычныя курсы і інтэграцыйныя сустрэчы, сустракацца з людзьмі розных пакаленняў, цікава праводзіць свой час.

У нашай навучальнай праграме – курсы па гісторыі, псіхалогіі, мастацтве, фінансавай граматнасці, бяспецы ў інтэрнэце, тэатральнаму майстэрству, скандынаўскай хадзе, польскай і беларускай мовах і яшчэ па шмат якіх накірунках.

Каб стаць студэнтам альбо студэнткай УЗВ, трэба да 10 студзеня запісацца як мінімум на адзін з прапанаваных курсаў.

Форма для запісу на курсы знаходзіцца адразу пад анонсам кожнага з іх.

Калі вы самі не можаце запоўніць гэтую форму – папрасіце пра дапамогу кагосьці з сяброў альбо блізкіх.

Да 13 студзеня мы паведамім, на якія курсы вы залічаныя і нагадаем, калі будуць пачынацца заняткі.

Глядзіце, якія курсы заяўлены ў праграму першага сезона:

Беласток

Варшава

Гданьск

Уроцлаў

Звярніце ўвагу, што колькасць месцаў у многіх курсах абмежаваная і перавагу пры наборы будуць мець тыя, хто запішацца першым.

У фінальны расклад заняткаў у кожным горадзе ўвойдуць толькі тыя курсы, на якія запішуцца не менш за 5 чалавек.

Калі ласка, падыйдзіце да свайго выбару адказна і запісвайцеся толькі на тыя курсы, якія вы зможаце наведваць (папярэднія дні і гадзіны заняткаў пазначаныя ў анонсе кожнага з курсаў).

Калі вы маеце пытанні альбо патрэбу ў дапамозе па запісе на той альбо іншы курс – можна звяртацца па тэлефоне да нашых каардынатарак:

Беласток: +48 698 534 254 (Вольга)

Варшава: +48 786 306 375 (Аксана)

Гданьск: +48 453 350 271 (Надзея)

Уроцлаў: +48 730 893 259 (Алеся)

Першы сезон УЗВ будзе доўжыцца з 15 студзеня да 16 красавіка.

Навучанне ва Універсітэце цалкам бясплатнае. Усе арганізатары і выкладчыкі таксама працуюць як валанцёры.

Мы шчыра ўдзячныя нашым партнёрам у Варшаве, Беластоку, Гданьску і Уроцлаве, якія дапамагаюць нам з памяшканнямі для заняткаў і распаўсюдам інфармацыі!

Беларускі Універсітэт Залатога Веку (УЗВ) у Польшчы – гэта адукацыйна-інтэграцыйная пляцоўка для сталых беларусаў, якія жывуць зараз у Польшчы.

Яго дзейнасць базуецца на досведзе Гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку (працаваў з 2010 да 2023 г.), а таксама на лепшым польскім і сусветным досведзе інтэлектуальнай, фізічнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей.

Будзем радыя адказаць на вашыя пытанні і прапановы пра супрацу: university.golden.age@gmail.com

uzv.ifae.live