26.12: Хор UNIA ў касцёле св. Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве

Легендарны мужчынскі хор UNIA разам з велічным арганам і Вольгай Падгайскай падораць вам цудоўны настрой на каляды перад Новым годам. У праграме канцэрта прагучаць традыцыйныя беларускія, польскія, украінскія калядкі, адмысловыя творы Баха, Моцарта, Гендаля, Грубера, а таксама сучасныя калядныя хіты і аўтарскія творы Вольгі Падгайскай.

Арганізатар падзеі – імпрэсарыё Алесь Чахоўскі – прадусар Маргарыты Ляўчук і заснавальнік мінскіх фэстаў “Класіка ля Ратушы” і MuzzicLETO у батанічным садзе.

Наш святочны канцэрт ў сэрцы Варшавы і ваш сапраўдны калядны настрой — цудоўны дуэт у гэтым снежні 🎄

Падарыце гэты вечар сабе і сваім блізкім

Інфо і квіткі тут