26.12: Хор UNIA ў Беластоку

26 снежня а 14:00 у Aula Magna Палаца Браніцкіх (ul. Jana Kilińskiego 1, Białystok) выступіць легендарны мужчынскі хор “Унія” (Вільня).

🎶У праграме канцэрта – беларускія, польскія і ўкраінскія калядкі, выбраныя творы Баха, Моцарта, Гендаля, Грубера, а таксама сучасныя святочныя мелодыі і аўтарскія творы беларускай кампазітаркі Вольгі Падгайскай.

❗️Уваход БЯСПЛАТНЫ па запрашэннях.
Запрашэнні можна атрымаць у Цэнтры Культуры Беларускай у Беластоку (у працоўныя дні з 12.12.2025 г. у гадзінах 9:00–15:00; Jana Kilińskiego 16 lok. 2/07).
📱Тэлефон для даведак: 537 742 000

Унія – міжнародны мужчынскі хор, заснаваны ў 1990 годзе ў Мінску. За тры дзесяцігоддзі калектыў сабраў у сваім рэпертуары больш за дзвесце духоўных і свецкіх твораў розных эпох, выпусціў некалькі альбомаў і неаднаразова станавіўся лаўрэатам міжнародных конкурсаў.
З 2021 года частка хору разам з кіраўніком Паўлам Гонцам была вымушана пакінуць Беларусь па палітычных прычынах, аднак хор не спыніў сваёй дзейнасці і ператварыўся ў моцную міжнародную супольнасць, у склад якой уваходзяць беларусы, літоўцы, палякі і ўкраінцы.
Сёння Унія – гэта мастацкі саюз прафесійных харавікоў, якія праз музыку захоўваюць і развіваюць культурныя традыцыі розных народаў, ствараючы жывы дыялог паміж гісторыяй і сучаснасцю.