Украіна дала магчымасць беларускім дзецям вучыцца па-беларуску

Украіна дала магчымасць беларускім дзецям вучыцца па-беларуску. Усе прадметы на роднай мове ў беларускай анлайн-школе Украіны выкладаюць беларускія настаўнікі, якія апынуліся ў 2020 годзе ў эміграцыі па віне дыктатара.

Пра тое, што ўяўляе сабою такая школа, чаму ва Украіне і колькі дзяцей навучаецца, «Радыё Рацыя» пагаварыла з настаўнікам гісторыі Беларусі Сяргеем Каролікам (прозвішча змененае ў мэтах бяспекі):

– Больш за 49 краін на дадзены момант – Партугалія, Гішпанія, Літва, Польшча, Беларусь, Расея, Грузія, Турэччына, Паўночны Кіпр, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Злучаныя Штаты, Японія. Нам дапамагаюць юрыдычна выдаваць атэстаты ўкраінцы з 2020 года. Мы выдаём украінскія дакументы аб адукацыі беларускім дзецям.

Па заканчэнні школы беларускія выпускнікі атрымліваюць афіцыйныя ўкраінскія атэстаты, якія даюць мажлівасць вучыцца ў вышэйшых навучальных установах розных еўрапейскіх краін.

racyja.com