Удава Васіля Быкава шпіталізаваная з пераломам сцягна і інфарктам

Ірына Быкава / “Наша Ніва”

Удава Васіля Быкава трапіла ў бальніцу з пераломам шыйкі сцягна і інфарктам. Пра гэта паведамляюць сябры сям’і. Здарэнне адбылося ў нядзелю, 28 снежня.

13 студзеня Ірыне Быкавай споўніцца 99 гадоў.

Ірына Міхайлаўна друкавала творы Васіля Быкава на машынцы, калі ён быў яшчэ малавядомым аўтарам. Пасля смерці мужа яна працягвае апекавацца яго творчай спадчынай.

euroradio.fm