Анлайн-заняткі па беларускай мове ад „Беларускай супольнасці Украіны“

У новым 2026 годзе „Беларуская супольнасць Украіны“ распачынае анлайн-заняткі па беларускай мове.

Напачатку плануюцца адны заняткі на тыдзень. У далейшым, пры наяўнасці попыту, можна будзе:

  • павялічыць колькасць заняткаў да двух разоў на тыдзень;
  • арганізаваць тэматычныя сустрэчы.

Заняткі адкрытыя для ўсіх ахвотных. У будучыні, магчыма, групы будуць падзеленыя паводле ўзроўню падрыхтоўкі.

👉 Каб далучыцца, трэба запоўніць Google-форму для рэгістрацыі:
https://forms.gle/C7Py19QGLZw9HHUM6

Паводле facebook.com/lesha.franc