Каманда культ.цэнтра «Корпус» анансавала запуск культурных рэзідэнцый для беларусаў у польскім Шчэціне.
«Вядома, як было – ужо не будзе. Мы не можам падтрымліваць таленавітых беларусаў у любімых мурах культ. цэнтра. Але гэтыя абставіны не стрымаюць #cultHEROES на шляху да місіі Корпуса», — напісалі арганізатары ў сябе ў сацсетках.
Для каго:
беларускія мастакі, скульптары, літаратары, музыканты, фатографы, рэжысёры, гатовыя пагрузіцца ў індывідуальную працу над сваім праектам;
творчыя дуэты, падзеленыя абставінамі апошніх гадоў, для аднаўлення сумеснай работы і завяршэння пачатых праектаў.
Беларусы, якія жывуць унутры краіны, у прыярытэце, але каманда ўдакладняе, што візавую падтрымку не аказвае.
Важна: у суіскальнікаў павінна быць распрацавана канцэпцыя, сабраны матэрыял ці распачата праца над творчай ідэяй, якую творцы ў рамках #cultResidence змогуць скончыць або зрабіць істотны крок да фінальнай рэалізацыі.
Месца: рэзідэнцыя будзе размяшчацца ў польскім горадзе Шчэцін у каларытным Dawny Dom Grabarza.
Калі: красавік-жнівень 2023 года, працягласць рэзідэнцыі для кожнага ўдзельніка або дуэта — 3-4 тыдні, тэрміны будуць абмяркоўвацца індывідуальна.
Што атрымае ўдзельнік рэзідэнцыі:
камфортныя ўмовы для пражывання і спакойнай творчай дзейнасці;
кансультацыі каманды #cultHEROES і ментараў з розных сфер;
арганізацыю прэзентацыі праекта;
сутачныя і стыпендыю 1000 еўра на працу над праектам (запіс і звядзенне музычнага рэлізу, рэдактуру ці вёрстку літаратурнага твора, матэрыялы для стварэння арт-аб’екта);
індывідуальную адукацыйную і культурную праграму, у рамках якой рэзідэнт зможа пазнаёміцца і наладзіць сувязі з актыўнай арт-супольнасцю Шчэціна, паўдзельнічаць у анлайн-івентах, падаць заяўку на адукацыйную праграму і г.д.
Дэдлайн: 2 красавіка 2023 года, 23:59 (па Мінску).
Запоўненыя заяўкі, партфоліа і CV неабходна даслаць на storrady@proton.me.
Каманда праекту рэкамендуе выкарыстоўваць зашыфраваныя паслугі сувязі.
Напрыклад, можна бясплатна стварыць уліковы запіс на www.protonmail.com і выкарыстоўваць яго для бяспечнай камунікацыі.