Пра затрыманне гарадоцкага актывіста Леаніда Гаравога паведаміла Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя. Гаравы — сябра яе Цэнтральнай рэвізійнай камісіі.
Паведамляецца, што суд над Леанідам Гаравым адбудзецца 16 сакавіка, да суда ён змешчаны ў ізалятар.
Гаравога вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Вядома, што дома ў яго адбыўся ператрус.