Навумчык пра смерць Ірыны Быкавай: Вялікая страта для Беларусі

Ірына Быкава

21-га студзеня ў Менску памерла Ірына Міхайлаўна Быкава (Суворава) — удава класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава.

Пра гэта паведаміў палітык і журналіст Сяргей Навумчык, які які ведаў Ірыну Міхайлаўну асабіста і называе яе смерць вялікай стратай для Беларусі:

– Гэта была вельмі адукаваная, вельмі сціплая жанчына, з выключным густам. Штосьці безумоўна яму і падказвала. Яна была першым чытачом ягоных твораў. Зрэшты ён сам пра гэта казаў. Яна грала вельмі добрую ролю ў ягоным літаратурным лёсе, прынамсі як рэдактар. Усе гэтыя гады, як Васіль Уладзіміравіч сышоў, яна зберагала, сістэматызавала, зберагла ягоны архіў.

У канцы снежня 2025 года Ірыну Быкаву шпіталізавалі з пераломам сцягна, пазней лекары дыягнаставалі таксама інфаркт. 13 студзеня 2026 года ёй споўнілася 99 гадоў.

Ірына Быкава адыграла выключную ролю ў лёсе і творчасці пісьменніка. Яна шмат гадоў друкавала на машынцы яго творы, у тым ліку аповесці «Сотнікаў», «Знак бяды», «Мёртвым не баліць», калі Васіль Быкаў яшчэ не быў шырока вядомым аўтарам.

racyja.com