Віншуем Зінаіду Клыгу з юбілеем!

25 студзеня юбілей адзначае Зінаіда Клыга (Эстонія).

Спадарыня Зінаіда Клыга стаяла ля вытокаў Таварыства беларускай культуры Іда-Вірумаа „БЭЗ“ („Беларуска-Эстонскае Згуртаванне“), створанага ў 1989 годзе, і апошнія пятнаццаць гадоў яго ўзначальвае. За гэты час Таварыствам былі рэалізаваныя дзясяткі буйных праектаў, такіх як фэсты „Родныя напевы“ і „Усмешка па-беларуску“, а таксама безліч праведзеных імпрэзаў. За развіццё супрацоўніцтва з нацыянальнымі меншасцямі спадарыня Зінаіда ў 2019 годзе была ўганаравана Ордэнам Белай зоркі V ступені.

Сардэчна віншуем шаноўную спадарыню Зінаіду Клыгу з юбілеем! Зычым ёй моцнага здароўя, радаснага настрою і сяброўскай цеплыні. Заўжды заставацца напоўненай энтузіязмам і мець плён у кожнай справе – асабліва ў справе захавання і распаўсюду нашай культуры.

ЗБС „Бацькаўшчына“,
фота: Peeter Lilleväli / Põhjarannik, severnojepoberezhje.postimees.ee