Конкурс да дня народзінаў Міхала Анемпадыстава — беларускага мастака, дызайнера і паэта, запусцілі інстаграм-праект «Беларуская мова пакрысе» разам з вільнюскай кнігарняй @hartajka. У якасці прыза можна атрымаць адметныя кнігі-альбомы «Колер Беларусі» і «Простыя словы».
«За год да смерці ён выдаў працу ўсяго жыцця — «Колер Беларусі», а праз некалькі гадоў выйшла кніга ўспамінаў «Простыя словы» з фотаздымкамі і цёплымі словамі сучаснікаў пра тое, якім быў Міхал і які ўплыў ён зрабіў на кожнага паасобку і на культуру Беларусі ў цэлым.
Разам з віленскай кнігарняй @hartajka мы хочам падарыць гэтыя адметныя кнігі-альбомы тым, хто захоча прыняць удзел у конкурсе на тэму
«КОЛЕР БЕЛАРУСІ — ЯКІ ЁН ДЛЯ ВАС?»
Умовы простыя:
Зрабіць рэпост гэтага допісу і напісаць у каментарах «удзельнічаю». Гэта вельмі важна, бо менавіта сярод каментароў рандом вызначае пераможцу.
Апублікаваць да 20 сакавіка на сваёй старонцы допіс ці рылс і паразважаць у ім на тэму «Колер Беларусі — які ён?» Гэта можа быць тэкст, фота ці відэа ў фармаце публікацыі на вашай старонцы (але не Stories, бо яны згараюць).
Напісаць у публікацыі: «удзельнічаю ў конкурсе #мойколербеларусі ад @pakrysie & @hartajka», каб ваш допіс можна было знайсці па хэштэгу.
Калі ў вас закрытая старонка, таксама можна ўдзельнічаць. Проста для гэтага трэба будзе дадаць мяне ў сябры і прыняць ад мяне запыт на сяброўства, каб я пабачыла вашу публікацыю. Ну ці даслаць скрын.
20 сакавіка сэрвіс @lizaonair #lizaonair мне дапаможа вызначыць першага пераможцу — і ён або яна атрымае альбом «Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава. А другога пераможцу я вызначу сама — і ён або яна атрымае кнігу «Простыя словы» пра Міхала Анемпадыстава.
Дашлём прызы ў любы куточак свету, куды б вас ні закінуў лёс!», — напісана на старонцы інстаграм-праекта «Беларуская мова пакрысе».