Аляксандр Фядута: усім чытаць Караткевіча — сёння гэта наша нацыянальная ідэя

Аляксандр Фядута / Еўрарадыё

Пра тое, дзе мы як нацыя, як грамадства знаходзімся сёння, якая самая галоўная кніга для беларусаў, і чаму так важна захоўваць беларускую мову, дзе б ты ні быў, «Еўрарадыё» паразважала з літаратуразнаўцам, кандыдатам філалагічных навук, доктарам гуманітарных навук, былым палітвязнем Аляксандрам Фядутам.

Фармуляваць нацыянальную ідэю для новай, вольнай і незалежнай Беларусі будуць пакаленні, якія ідуць следам за намі. Наша галоўная задача — захаваць для іх ўсю магчымую беларускую спадчыну. А для гэтага мы самі мусім заставацца беларусамі ў любых умовах і ў любым месцы, дзе б мы ні знаходзіліся. Найлепшы памочнік на шляху захавання і ўсведамлення сябе, сваёй ідэнтычнасці — гэта кніга. І не проста кніга, а адна канкрэтная — раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, перакананы Аляксандр Фядута.

euroradio.fm