
2 лютага юбілей адзначае вядомая дзяячка беларускай эміграцыі ў Канадзе Валянціна Шаўчэнка!
Спадарыня Валянціна Шаўчэнка – скарбніца Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе, удзельніца фальклорнага ансамбля „Яваровы людзі“, а ў нядаўнім мінулым – шматгадовая старшыня Згуртавання беларусаў Канады. За сваю выбітную грамадскую і культурніцкую дзейнасць спадарыня Валянціна ў 2019 годзе была ўганаравана Медалём да стагоддзя БНР.
Сардэчна віншуем шаноўную спадарыню Валянціну Шаўчэнка з юбілеем! Зычым ёй моцнага здароўя, заўжды светлага і радаснага настрою. Каб ні на гадзіну не згасала натхненне, і жыццё лілося, як песня.
