
Пра тое, чаму для беларусаў такая важная свабода, ці вернемся мы на Бацькаўшчыну, і з чым, «Еўрарадыё» разважае з журналістам, тэлевядоўцам, магістрам палітычных навук Алесем Залеўскім.
Свабода беларуса пачынаецца са свабоды на сваім кавалачку зямлі, у сваім кутку. Месцы, дзе мы можам рабіць свабодна тое, што лічым патрэбным і правільным. Наш нацыянальны, культурны ландшафт — хутарскі. Калгас — гэта не наш ландшафт. Быць гаспадаром на сваёй зямлі заўсёды з’яўлялася першасным для беларуса. І мы абавязкова да гэтага вернемся, і спраўдзім свае мары, перакананы Алесь Залеўскі.
