
З 17 сакавіка 2026 года паміж Беларуссю і Аманам пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым.
Новыя правілы дазваляюць грамадзянам абедзвюх краін уязджаць, выязджаць або ехаць транзітам без віз тэрмінам да 30 дзён за адзін візіт.
Агулам жа знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы без дадатковых дакументаў можна не больш за 90 дзён у каляндарным годзе.
Але тэрмін дзеяння пашпарта павінен складаць не менш за шэсць месяцаў на момант паездкі.
