Марына Адамовіч, жонка былога палітвязня Міколы Статкевіча, правяла ў міліцыі некалькі гадзін

17 сакавіка Марына Адамовіч, жонка былога палітвязня Міколы Статкевіча, напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што правяла ў міліцыі некалькі гадзін, але цяпер на свабодзе.

Марына Адамовіч

«Дарагія сябры, я дома. Усё добра. Што гэта было — не ведаю. Проста пратрымалі некалькі гадзін», — напісала яна ў сябе ў фэйсбуку пра наведванне міліцыі.

Пра тое, што да Марыны Адамовіч сёння прыйшла міліцыя, раней напісаў у сваім тэлеграм-канале Мікола Статкевіч. Нібыта ад Адамовіч хацелі ўзяць тлумачэнні пра атрыманне ёй праваабарончай прэміі Homo Homini у Празе замест самога экс-палітвязня.

Пасля вяртання жонкі Статкевіч напісаў:

«Дарагія, сябры, Марына дома. Проста пратрымалі чатыры з паловай гадзіны ў Ленінскім РУУСе, не дапытвалі, проста трымалі. Зараз аналізуем, а што гэта было».

nashaniva.com