У Дзень Волі ў Каўнасе адбудзецца адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Клуб «Ліцвіны» запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадзкаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сыйшоў з жыцця і пахаваны ў Каунасе.

Дуж-Душэўскі быў аўтарам эскізу бел-чырвона-белага сцяга, які быў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году.

Урачыстая цырымонія адкрыцця помніка, прыўрочаная да святкавання 105-й гадавіны стварэння першай незалежнай беларускай дзяржавы, адбудзецца а 15 гадзіне 25 сакавіка 2023 году ў Каунасе.

Для удзелу ў мерапрыемстве плануецца дастаўка аўтобусам ад Лукішскай плошчы. Кошт паездкі на мерапрыемства і назад 10 еўра. Ад’езд ад плошчы а 13 гадзіне. Колькасць месцаў абмежавана. Для запісу і ўдзелу ў мерапрыемстве пішыце ў бот @Licvinybot (з пазнакай «Дуж-Душэўскі»).

budzma.org