Андрэй Дубянецкі: мы беларусы, і паменей нам “братняй Русі” — такая мая ідэя

Андрэй Дубянецкі / Еўрарадыё

Пра тое, чаму мы павінны захоўваць сваю беларускасць, дзе б мы тэрытарыяльна ні знаходзіліся, ці трэба цягнуць у беларускасць тых грамадзян Беларусі, хто лічыць сябе “рускім”, і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, «Еўрарадыё» разважае разам з актывістам суполкі беларусаў Х’юстана, жыхаром Тэхаса, адным з дырэктараў культурніцкай арганізацыі “БелФэст” Андрэем Дубянецкім.

Нам шмат гадоў убівалі ў галовы, што “мы, беларусы, з братняю Руссю” — гэта непадзельны тандэм, толькі ў складзе якога мы нечага вартыя і на нешта здольныя. Але нам жыццёва неабходна нарэшцэ выйсці з ценю гэтага “вялікага ўсходняга суседа” і стаць самастойнай і самадастатковай адзінкай ва ўсіх сэнсах — палітычным, эканамічным, культурніцікім, філасофскім і гэтак далей. Для гэтага мы, найперш, мусім дасягнуць дабрабыту, пры якім жыць у Беларусі і быць грамадзянінам гэтай краіны будзе гонарам. І мы абавязкова гэтага даможамся, перакананы Андрэй Дубянецкі.

euroradio.fm