24.03.: Прэзентацыя рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» з Уладзімірам Арловым і Яраславам Іванюком

24 сакавіка (аўторак) у Торуні адбудзецца на цёплую размову пра кнігу, якая многім адкрывае Беларусь нанова.

«Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча — без цэнзуры, так, як тэкст быў задуманы аўтарам. Гэта нагода не толькі паразмаўляць пра літаратуру, але і пра мову, памяць і пра тое, што робіць нас беларусамі.

🗓️ 24 сакавіка / аўторак

🕰 18:00

📍 ul. Św. Józefa 23/35, Kościół św. Józefa, wejście A

🏙️ Торунь

🎟 уступ свабодны

Вы пачуеце пра сланоў ў Менску і касманаўтаў над Оршай 😎

Даведаецеся таксама чаму кнігі Караткевіча прадавалі толькі па дзве ў адны рукі ☝

🤗 Прыходзьце самі і бярыце сяброў! Будзе шмат беларускіх кніг на любы густ!!!

Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк запрашаюць разам з Białorusini Kujawsko-Pomorskie!!!