
4 сакавіка дзень народзінаў ўпершыню за кратамі сустрэў музыка-палітвязень Алег Хаменка.
Яму споўнілася 59 гадоў. 4 сакавіка Менскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за супрацоўніцтва з «Беларускім Радыё Рацыя» і асудзіў на 3 гады зняволення, прызначыўшы таксама штраф больш за 20 000 рублёў.
Паводле крыніцаў, Алег чакае на разгляд апэляцыі ў менскім СІЗА ў пасёлку Калядзічы.
Пра ўмовы ўтрымання, маральны стан і здароўе Алега Хаменкі «Радыё Свабода» расказала крыніца: «Праз месяц пасля прысуду, наколькі вядома, Алег знаходзіцца ў менскім СІЗА ў пасёлку Калядзічы і чакае апеляцыі. Ён не пагадзіўся з прысудам і спадзяецца на яго скасаванне. Пра працэс вядома вельмі мала: людзі, у тым ліку сталічныя музыкі, баяцца прыходзіць на такія пасяджэнні».
Пра ўмовы ўтрымання вядома няшмат: «На ўмовы ў камеры не наракаў. Перапіска вядзецца, але пра дэталі знаходжання ў СІЗА ў лістах ад яго няма інфармацыі. Але вядома, што скаргаў на ўмовы не падаваў».
Пра здароўе Алега крыніца кажа так: «Чалавеку праз год будзе 60, таму здароўе адпаведнае. Лекі да яго даходзяць. Маральны стан можна ўявіць: арышт у такім узросце асабліва цяжкі, але сказаць, што ён зусім разгубіўся, нельга. Трымаецца».
9 ліпеня 2025 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алега Хаменку палітычным вязнем.
