
Зямлю палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча не змаглі прадаць з аўкцыёну ўжо ў другі раз, пішуць праваабаронцы “Вясны”.
Аукцыён, на якім планавалася прадаць кавалак зямлі ў вёсцы Новая Мыш (Баранавіцкі раён) планавалася правесці 7 красавіка. Уласнікам надзела быў пазначаны ксёндз і былы палітвязень Генрых Акалатовіч. Але аукцыён не адбыўся праз тое, што не знайшлося ахвочых у ім удзельнічаць.
Гэта ўжо другая спроба беларускіх уладаў прадаць зямлю Акалатовіча. Мінулы аукцыён павінны быў адбыцца паўтары месяцы таму, і тады ў ім таксама ніхто не захацеў паўдзельнічаць.
Ксёндз Генрых Акалатовіч быў затрыманы напрыканцы 2023 года. Яго абвінавацілі ў “здрадзе дзяржаве” і далі 11 гадоў калоніі, але на волі ён апынуўся ў лістападзе 2025 года. Адразу пасля вызвалення Акалатовіча з іншым святаром-палітвязнем Анджэем Юхневічам вывезлі ў Рым.
