
Пра тое, чаму ў эміграцыі важна не адварочвацца ад сваёй культуры і памятаць пра свае карані, як захаваць веру ў вяртанне, і чаму не мусім забывацца, што беларус беларусу заўжды беларус, «Еўрарадыё» разважае з журналісткай, былой вядоўцай кітайскага тэлебачання, вандроўніцаа Таццянай Нікіцінай.
Дзе б мы ні знаходзіліся, мы мусім захоўваць у сабе сваю беларускасць. А для гэтага трэба памятаць гісторыю сваёй краіны і сваёй сям’і, любіць сваю культуру і падтрымліваць усё беларускае. Толькі так мы захаваем сябе і сваю нацыю, пераканана Таццяна Нікіціна.
