Пасьля перапынку газэта ізноў будзе існаваць у віртуальнай прасторы на адрасе: belarus-news.us

Рэдакцыя паведамляе, што па некаторых уважлівых прычынах ранейшы сайт газеты працяглы час не быў даступны і ўрэшце яго былі вымушаны зачыніць.

Адбыліся неабходныя зьмены ў складзе Рэдакцыі газэты, сучасны склад наступны:

  • Ганна Сурмач – адказны рэдактар
  • Яўген Папко – намесьнік адказнага рэдактара
  • Тацьцяна Красоўская – скарбнік
  • Натальля Федарэнка – сябра
  • Вячаслаў Бортнік – сябра
  • Сяргей Кудзеліч – сябра
  • Алесь Кот (Канада) – сябра
  • Яўген Папкоў – сябра
  • Вадзім Албут – сябра

Інфармацыя, якая захоўвалася ў рэдакцыйным партфелі за той час, калі не працаваў сайт, не будзе страчанаю, усё будзе ўключана ў наступны Другі нумар “Гадавіка” газэты, які будзе ахопліваць падзеі ад жніўня 2023 году па пачатак кастрычніка 2025 году.

На гэтым новым сайце газэты вы можаце знайсьці інфармацыі пра беларускае жыцьцё ў ЗША і Канадзе ад кастрычніка 2025 году.

Газэта ”Беларус” 20 верасьня мінулага 2025 году адзначыла свой 75-гадовы юбілей. Газэта была адзіным прэсавым органам для беларусаў Амэрыкі і часткова для беларусаў Канады. Хацелася б, каб яна выконвала гэтую ролю і надалей. Цяпер мы маем два асноўных накірункі дзейнасьці:

  • падтрыманьне сайта газэты ў віртуальнай прасторы, які забясьпечвае больш актуальную падачу навінаў і больш даступныя кантакты з чытачамі
  • выданьне пісьмовага варыянта газэты ў выглядзе “Гадавікоў”, менавіта гэты варыянт забясьпечвае захаваньне інфармацыі для гісторыі, незалежна ад абставінаў.

Рэдакцыя запрашае да актыўнай супрацы ўсе беларускія асяродкі ў ЗША і Канадзе.

Паводле belarus-news.us