
Беларуская тэолаг і каардынатарка ініцыятывы «Хрысціянская Візія» Наталля Васілевіч заяўляе, што рэпрэсіі ў Беларусі становяцца больш шырокімі і закранаюць ужо не толькі палітычна актыўных грамадзян, але і звычайных вернікаў.
Такая ацэнка прагучала на фоне новых паведамленняў пра затрыманні ў Менску, у тым ліку сужэнцаў-каталікоў Вольгі Мускай і Валера Краснагіра.
Кажа Наталля Васілевіч:
– Рэпрэсіі ўжо закранаюць групы ўжо простых людзей, не заангажаваных у нейкія беларускія рухі. Вольга спявала ў каталіцкім хоры. Не была палітычнай актывісткай. Гэта паказвае, што рэпрэсіі пашыраюцца. А тое, што яны сталі менш бачнымі, – гэта зваротны бок медаля.
На думку Васілевіч, страх у грамадстве ўзрастае, і сем’і ўсё радзей гатовыя паведамляць пра выпадкі пераследу. У выніку частка рэпрэсій застаецца па-за публічнай увагай, што робіць сітуацыю яшчэ больш складанай для ацэнкі і рэагавання.
