Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

Этапы, блатныя, уркі, БУР, барак, Варкута… Беларуская нон-фікшн літаратура ХХ ст. поўная жудасных флэшбэкаў, звязаных з ГУЛАГам. 

  • Хто пісаў пра савецкія лагеры, апроч Ларысы Геніюш і Францішка Аляхновіча? 
  • Што адбывалася з дзецьмі палітвязняў-жанчын?
  • Як душылі лагерныя бунты? 
  • Чаму беларускі ў лагерах сябравалі з украінкамі? 

Страшная праўда пра ГУЛАГ — у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.

budzma.org